Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а по-
зняя вочы працірае.
Раса. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса (касец) дамоў.
Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
Раскусіць. Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі.
Чалавек не арэх, адразу не раскусіш.
Растрасці. Дзеткі падраслі, хатку растраві.
Расхлёбваць. Сам заварыў кашу, дык няхай сам і расхлёбвае.
Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай.
Расці. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце.
Рвацца. Дзе коратка (тонка), там ірвецца (і рвецца).
Рваць. На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць.
Ціхая вада грэблю рве.
Рог. Бадлівай карове бог рог не дае.
Ведаў бог, каму не даў рог.
Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі.
Не дай бог свінні рог, а мужыку панства.
Род. Няма роду без выроду.
Родны. Добры сусед раднейшы за роднага брата.
Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх.
Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла.
Родная зямелька як зморанаму пасцелька.
Розум. Вастры зуб аб зуб і розум аб розум.
Волас сівее, розум слабее.
Вырас, а розуму не вынес.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
За багацце розуму не купіш.
Кожны па часе мае розум.
Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май.
Мужыку розум прыходзіць па шкодзе.
Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць.
Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць.
Пі, ды розуму не прапі.
Розум не сякера — не пазычыш.
Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш.
У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць каро-
ткая).
У каго грошы, у таго і розум.
У людзей пытай і свой розум май.
Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Што ні галава, то і розум.
Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку.
Рок. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі.
Росна. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць.
Рот. На чужы каравай рота (рот) не разяўляй (не разявай).
На чужы рот гузіка не нашыеш.
На чужы рот (язык) замок не навесіш (не павесіш).
Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве.
Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш.
Сухая лыжка рот дзярэ.
У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі.
Роўна. Бог не роўна дзеліць.
320
Дадатковыя словы
зясі, пянага
10 👁