Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як самах Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было. Раднейшы. Гл. родны. Рады. Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Хто новага не бачыў, той старому рад. Чым багаты, тым і рады. Чым хата багата, тым і рада. Ражон. Супраць (супроць) ражна не папрэш. Раз. Глухім два разы ў касцёле не звоняць. Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў пачуць. Сем бед за раз — адзін адказ. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Скупы два разы траціць. Разабраць. Пісаў пісака, Што не разбярэ і сабака. Разбіць. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Разбой. Голаму разбой не страшан (не страшны). Голы разбою не баіцца. Развесці. Чужую бяду рукамі (і пальцам) развяду. Разумны. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзе- сяць (сем) разумных не адкажуць. Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. У разумнага вочы і на патыліцы сядзяць. Разяўляць. На чужы каравай рота (рот) не разяўляй (не разявай). Рай. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). З мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане). І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Рак. Гора толькі рака (ракаў) красіць. Грозен (грозны) рак, ды (але) ззаду вочы. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы? Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). Ішоў ваякам, а назад ракам. Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі). Любіў рак жабу, аж вочы выеў. На бязрыб'і і рак рыба. Рамень. Не кручаны — не рэмень (не рамень), не вучаны — не чалавек. Рана1. Чужая рана не баліць. Рана2. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся. Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся. Хто рана ўстае, таму і бог дае. Раней. Раней устанеш — болей зробіш. Раніца. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар. Раніцай. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары куса- юць. Ранні. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. 319
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбі, разабе
10 👁