У людзей пытай і свой розум май. Хто пытае, той не блудзіць. П'яніца. П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. П'яны. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. П'янаму і мора па калена. Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Пяро. Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш) тапа- ром. Пята. Вышэй пят не падскочыш. Пятро. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці. Чакай Пятра — сыр (сыру) з'ясі. Чакай, цётка, Пятра — будзеш сыр есці. Пятрок. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два. Пятрусь. Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку. Пяць. Варона з куста, а пяць на куст. Пячы. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспа- дар з хаты ўцячэ. Пяяць. Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог даваць. Раба. Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне. Рабіць. Адна ластаўка вясны не робіць. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Калі робіш у купе, не баліць у пупе. Рабіць у купе — не баліць у пупе. Хто не робіць, той не есць. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Хто робіць, той і мае. Работа. Ад (з) работы коні дохнуць. Гультай за работу — мазоль за руку (мазалі за рукі). Работа дурняў (дурня, дурных) любіць. Работа не заяц, не ўцячэ. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабя- жыць). Работы ніколі (век) не пераробіш. Увосень — работ восем. Рабро. Сівізна ў валасы, а д'ябал у рабро. Рабрына. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну. Рабы. Восень на рабым кані ездзіць. Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе. Радасць. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць. Госць на парог — радасць у хату. Старасць не радасць а горб не карысць. Радзіны. Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Радзіцца. Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася. Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца. Не радзіся красны, а радзіся шчасны. Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся. Радзіць. Гара радзіла мыш. Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка. 318
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал, зясі, пян, пянага, пянаму, пяны, пяніца
10 👁