Прыстаць. Бруднае (паганае) да чыстага не прыстане.
Прыходзіцца. Год на год не прыходзіцца (не выпадае).
Прыходзіць. Апетыт прыходзіць у час (у часе) яды.
Мужыку розум прыходзіць па шкодзе.
Прыходзіш) і на нашу вуліцу свята.
Прычына. Смех без прычыны — прызнак (знак) дурачыны.
Прычыніш. І за лучынку знойдзе прычынку.
Прычэпка. І за шчэпку знойдзе прычэпку.
Прыяцель. Прыяцель пазнаецца ў няшчасці.
Псавацца. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе).
Псаваць. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду.
Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак
(гурт, усю чараду) псуе (сапсуе).
Злазь з даху і не псуй гонту (гонты, гонтаў).
Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе).
Псіна. Для прадажнай псіны кол з асіны.
Пташачка. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць,
а позняя вочы працірае.
Птушачка. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць
(астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а по-
зняя вочы працірае.
Птушка. Курыца не птушка, а баба не чалавек.
Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а по-
зняя вочы працірае.
Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
Якая птушка, такое і гняздзечка.
Пуга. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом.
Пугай абуха не пераб'еш.
Пуд. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека.
Пужаны. Пужаная варона і куста баіцца.
Пуп. Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш (не скочыш).
Калі робіш у купе, не баліць у пупе.
Рабіць у купе — не баліць у пупе.
Пупок. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Пускаць. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць.
Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць.
Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць.
Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць.
Пуста. Аднаму густа, а другому пуста.
Каму густа, а каму пуста.
Пустазелле. Пустазелле з поля вон.
Пусціць. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць.
Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол.
Пух. Пакуль (покуль) з багатага пух, то (дык) з беднага дух.
Пчолка. За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной.
Пытанне. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзе-
сяць (сем) разумных не адкажуць.
Пытаць. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей
памаленьку.
317
Дадатковыя словы
зесці, перабеш
9 👁