Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Што праўда, то не грэх. Праца. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Праца не воўк, у лес не ўцячэ. Працу палюбіш — чалавекам будзеш. Працаваць. Хвароба — мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень. Хто не працуе (не робіць), той не есць. Праціраць. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а позняя вочы працірае. Прачыстая. Прыйшла Прачыстая — усё поле чыстае. Прочкі. У прочкі выбірайся, а жыта сей. Прутшы. Хто дужшы, той прутшы. Прыбірацца. Не поп, не ўбірайся (не прыбірайся) у рызы. Прыбраць. Пень прыбяры, то і пень харошы. Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Прыбытак. Ад прыбытку галава не баліць. Прывесці. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як самах Прывет. Не дораг абед, а дораг прывет. Прывычка. Прывычка — другая натура. Прыгадзіцца. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Прыглядзецца. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Прыгожы. Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Прыдача. Да ўдачы не трэба прыдачы. За няўдачу даюць прыдачу. Прызнак. Смех без прычыны — прызнак (знак) дурачыны. Прыйсці. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Прыйдзе Ілья — наробіць гнілля. Прыйдзе і на крапіву мароз. Прыйдзе і на нашу вуліцу свята. Прыйшла Прачыстая — усё поле чыстае. Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей па- маленьку. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два. Прыйсціся. Не плюй у калодзеж, прыйдзецца напіцца. Прыкіпець. Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце. Прыклеіць. Адрэзанае лусты не прыклеіш (не прылепіш). Прыляпіць. Адрэзанае лусты не прыклеіш (не прылепіш). Прылятаць. Жаваранак прылятае на праталіну, шлак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Прымаць. Зямля святая ўсіх прымае. Мая душа не крывая, усё прымае. Прымачы. Прымачы хлеб — сабачы. Прынесці. Сарока на хвасце прынесла. Прыносіць. Гракі цяпла не прыносяць. Прынука. Было што піць і есці, але прынукі не было. Усяго было даволі, толькі прынукі не было. Прыпасы. Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы). Прыставаць. Бруднае (паганае) да чыстага не прыстае. Прыстаў. У сваім стане і прыстаў цар. 316
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁