Поўсць. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). Прабіць. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш. Правесці. Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правя- дзеш). Праводзіць. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць. Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць. Прагаліна. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Праглынуць. Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Прадаваць. За што купіў, за тое і прадаю. На трактар спадзявайся, а каня не прадаваў Прадажны. Для прадажнай псіны кол з асіны. Прадацца. Наняўся, як прадаўся. Прадаць. Бог не прадасць, свіння не з'есць. Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. Прадзіраць. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Пражыць. Жыццё пражыць — не поле перайсці. Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу. Прайсці. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пярой- дзеш), а (але, ды) назад не вернешся. Прапасці. Або пан або прапаў. Ад (з) напасці не прапасці. Альбо пан альбо прапаў. Пан ці прапаў. Прапала кароўка, прападай (няхай прападае) і вяроўка. Ці пан ці прапаў. Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Прапіць. Пі, ды розуму не прапі. Прапляваць. Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Прасіць. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць. Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а там, дзе жнуць. Міласці прашу к нашаму шалашу. Праспацца. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. Праталіна. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Праўда. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня). Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Праўда вочы коле. Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. У нагах праўды няма. Усё мінецца, а праўда застанецца. 315
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, зесць, зясі, прабеш, пян, пяны, пяніца
16 👁