Ты з варот, а ён цераз плот. Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым. Плотнік. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы па- дох (здох). Плыць. Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве. Пляваць. Не плюй у калодзеж, прыйдзецца напіцца. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Пляшывы. Пасмяяўся шалудзівы з (каля) пляшывага. Позна. Вучыцца ніколі не позна. Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Позні. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а по- зняя вочы працірае. Полацк. Не адзін Гаўрыла што у Полацку. Поле. Адзін у полі не воін. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). Жыццё пражыць — не поле перайсці. Прыйшла Прачыстая — усе поле чыстае. Пустазелле з поля вон. Полудзень. Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак). Поначы. Поначы ўсе каты шэрыя. Поп. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Дзяк не поп, бярэ і боб. Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. І без папа ведаю (ведаем, знаю, знаем), што ў нядзелю свята. Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызы. На бязлюддзі і поп чалавек. Не поп, не ўбірайся (не прыбірайся) у рызы. Новы поп, дык новае і маленне. Поп сваё, а чорт сваё. Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку. Што ні поп, то свая малітва. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды дзячок. Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Попел. Золата і ў смецці (у попеле) блішчыць. Пайшоў па попел, а чорт ухопіў. Попік. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок — толькі попік ды дзячок. Пост. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Потым. Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку. Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым. Поўдзень. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары ку- саюць. Поўзаць. Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). Поўніцца. Чуткамі зямля поўніцца. Поўны. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка. Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня. 314
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
10 👁