Пешы. Пешы коннаму не таварыш.
Пётр. Іван ківае на Петра а Пётр на Івана.
Піва. Маладое піва заўсёды шуміць.
Не той піва п'е, хто варыць.
Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў.
Пірог. Госць на парог — гаспадыня за пірог.
Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі.
Не красна хата вугламі, а пірагамі.
У чужых руках пірог вялік.
Пісака. Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака.
Пісаць. Дурню (дурному, дурням) закон не пісан.
Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака.
Пісьмо. Слова вецер, а пісьмо грунт.
Піць. Было што піць і есці, але прынукі не было.
Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць.
Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
Дзе п'юць, там і льюць.
Не да вас п'юць, не кажыце здароў будзь.
Не да цябе п'юць, не кажы здароў будзь.
Не пі, не еш і з хаты не лезь.
Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног.
Не той піва п'е, хто варыць.
Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш.
Пі, ды розуму не прапі.
Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) вадзіцу.
Пішчаць. Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць.
Плаванне. Вялікаму караблю — вялікае і плаванне.
Плаваць. Не вучы рыбу плаваць.
Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве.
Плакаць. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача.
Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата.
Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе.
Дзіця не плача, матка (маці) не дагадаецца.
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць.
Кожны плача па сваім бацьку, як умее.
Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанца-
ваць.
Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог
даваць.
Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з ім не плакаць.
Хто як хоча, так па свайму бацьку плача.
Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след).
Чым бы дзіця ні цешылася, абы (толькі б) не плакала.
Плата. За спрос платы не бяруць.
Плаціць. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны.
За пастой грошы не плацяць.
Не плаціць багаты, а вінаваты.
Скупы плаціць двойчы.
Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку.
Племя. Якое семя, такое і племя.
Плесці. Гаспадарку весці — не лапці плесці.
Плот. Займі чорта ад варот, дык ён цераз плот.
313
Дадатковыя словы
пюць
9 👁