Перакукаваць. Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакукуе.
Перамалоцца. Перамелецца — мука будзе.
Пераначаваць. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць.
Пераначуем, болей пачуем.
Перарабіць. Работы ніколі (век) не пераробіш.
Пераскочыць. Калі не пераскочыў, не кажы гоп.
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (не пераскочыш).
Не пераскочыў, не кажы гоп.
Не пераскочыўшы, не кажы гоп.
Смерць не ручаінка — не пераскочыш.
Пераступіць. Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое
месца.
Перахрысціцца. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не пе-
рахрысціцца.
Перці. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды
дзячок.
Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Першы. Не ён першы, не ён апошні.
Не мы першыя, не мы апошнія.
Не ты першы, не ты апошні.
Не я першы, не я апошні.
Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта.
Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (аста-
тнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Першы блін выйшаў камяком.
Першы блін камяком.
Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому
(дахаты) едзь.
Свату першая чарка і першая палка.
Песенька. Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Песня. З песні слова не выкінеш.
Кожная сасна свайму бору песню спявае.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць.
Пехатой. Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з ка-
нём не аб'едзеш.
Пець. Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе.
Мужык — дурань, як умее, так і пее.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Печ. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Адна галавешка і ў печы не тлее (не гарыць).
Заві хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй.
Называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй.
Няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі.
Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй (не
стаў).
312
Дадатковыя словы
абедзеш
10 👁