Паўзці. Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). Паўсына Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына (паўсына), тры сыны — сын. Пахілы. На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць. Пахнуць. Як не ела душа часнаку, пахнуць не будзе. Пахудзець. Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ. Пацеры. Калі хата гарыць, не да пацераў. Не да пацераў, калі хата гарыць. Пацешна. Дзе цесна, там пацешна. Паціху. Паціху едзеш — далей будзеш. Пацэліць. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Пацягнуць. Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка. Пацячы. Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не па- бяжыць). Пачатак. Добры пачатак — палавіна справы. Пачаць. Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шан- цаваць. Плакаў, плакаў — усе бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог даваць. Пачуць. Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў па- чуць. Меней (менш) гавары — болей (больш) пачуеш. Пераначуем, болей пачуем. Пачынаць. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе). Пашана. Якая заслуга, такая і пашана. Пашанцаваць. Каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе. Пашкадаваць. Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву. Паявіцца. Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца. Певень. Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася. На грамніцы нап'ецца певень вадзіцы. На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар. Не заўсёды світае, як певень спявае. У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Пень. Вялік пень, ды дурань. Зляпіў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу. Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў. Пень прыбяры, то і пень харошы. Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Перабіраць. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Перабіць. Пугай абуха не пераб'еш. Пераборы. За пераборы лапці ды аборы. Перабыць. Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. Перажыць. Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Перайсці. Жыццё пражыць — не поле перайсці. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пярой- дзеш), а (але, ды) назад не вернешся. 311
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, перабеш, юря
9 👁