Парǻ. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца — збан паб'ецца. Дачка ў пары — не трымай у двары. Параніць. Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны). Парася, парасё. Не да парасят, калі свінню смаляць. Не мела баба клопату, дык купіла парася. Свінні не да парасят, калі яе смаляць. Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць. Парваць. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, хаваўшы ад маткі. Парог. Без бога ні да парога. Без хлеба яда — да парога хада. Госць на парог — гаспадыня за пірог. Госць на парог — радасць у хату. Паршывы. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). Паршывая авечка ўвесь статак псуе. Пасаліць. Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. Пасеяць. Хто пасее вецер, той пажне буру. Што пасееш, тое і пажнеш. Паслаць. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле. Пашлі дурнога, а за ім другога. Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Паслухацца. Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія. Пасмяяцца. Пасмяяўся гаршчок з катла. Пасмяяўся шалудзівы з (каля) пляшывага. Паспех. Паспех— людзям на смех. Паспытаць. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела. Паспяшыць. Паспяшыш — людзей насмяшыць Пастарэць. Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары зробішся). Пастой. За пастой грошы не плацяць. Пастрыгчы. Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астры- жаны). Пасцелька. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Пасці. Ні села, ні пала, дай, баба, сала. Ні села, ні пала, захацела баба сала. Пасядзець. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець. Патайны. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб не было) яўным. Патаргавацца. Купіў не купіў (куплю не куплю, купіш не купіш, купім не купім), а патаргавацца (патаргаваць) можна (варта). Патаргаваць. Купіў не купіў (куплю не куплю, купіш не купіш, купім не купім), а патаргавацца (патаргаваць) можна (варта). Патрэбны. Зваранай рыбе вада не патрэбна. Патуль. Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. Патыліца. У разумнага вочы і на патыліцы сядзяць. Паўдзіцяці. Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — паўдзіцячы трое дзя- цей — гэта дзіця. 310
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў, пабецца, разабе
8 👁