Памыляцца. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Памянуць. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Памятаць. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела. Памяць. У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць ка- роткая). Пан. Або пан або прапаў. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача. Да бога высока, да цара (да пана) далёка. Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Мінуліся тыя рою, калі паны браліся ў бокі. Не будзь ні войтам, ні панам — не будзеш чалавекам паганым. Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее). Пан за пана цягне (верне). Пан ці прапаў. Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Скачы, уража, як пан кажа. Служка ў лапцях, а я (пан) босы. Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягнуў ногі. Ці пан ці прапаў. Што ўложыць хам, то не выме і пан. Панаваць. Адны пануюць, другія гаруюць. Панесці. Насіў воўк, панеслі і ваўка (воўка). Ні калёс, ні атос, і воўк кабылу панёс. Па-новаму. Новая мятла па-новаму мяце. Панскі. Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе. Панскае вока каня тучыць (гадуе). Папаўся жучку ў панскую ручку. Панства. Не дай бог свінні рог, а мужыку панства. Панцялей. Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей. Нападаць. Цаляеш у варону, а пападаеш у карову. Пападдзя. Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела. Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку. Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Папасвацца. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела). Папаска. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела). Папасціся. Папаўся жучку ў панскую ручку. Папаўся ў вароны, то крычы, як воны. Паперці. Супраць (супроць) ражна не папрэш. Папоў. Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку. Папсаваць. Кашы (кашу) маслам не сапсуеш (не папсуеш). Папусціць. Бог не папусціць, свіння не з'есць. Пара1. Бот лапцю не пара. Лапаць боту не пара. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў (сабраў). Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. Пара2. Пара касцей не ломіць. 309
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, зесць
7 👁