Пакрысе. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе.
Пакуль. Гэта пакуль кветачкі, а ягадкі наперадзе.
Палавіна. Грамніцы — палавіна зіміцы.
Добры пачатак — палавіна справы.
Палаткі. Калядкі — добрыя, святкі: пад'еў ды на палаткі.
Палезці. Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ля-
жаш).
Палена. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела.
Палец. Марац адмарозіць палец.
Чужую бяду рукамі (і пальцам) развяду.
Паліца. Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
Палка. Захацеўшы сабаку выцяць, палку знойдзеш.
Захочаш сабаку выцяць (ударыць) — палку (кій) знойдзеш.
Свату першая чарка і першая палка.
Хто палку ўзяў, той і капрал.
Палова. Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына (паўсына), тры
сыны — сын.
Палюбіць. Любіў добрае, палюбі ж і злое.
Працу палюбіш — чалавекам будзеш.
Паляванне. Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць).
Паляк. Дажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі.
Паляцець. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць
(астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Памагаць. Дома і вуглы памагаюць.
У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць.
Памагчы. Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы.
Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не па-
можа.
Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш.
Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа.
Памаленьку. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды)
сей памаленьку.
Памалу. Памалу едучы, далей будзеш.
Памаўчаць. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць.
Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы.
Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала).
Памачыцца. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не па-
мачыўшыся.
Памерці. Век жыві — век вучыся а дурнем памрэш.
Круці не круці (не вярці), а трэба памерці.
Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ.
Урадзілася цяля з белаю лацінкаю на лбе, так яно і памрэ.
Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды
дзячок.
Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Паміраць. Паміраць збірайся (збіраешся), а жыта сей.
Хто не нараджаецца, той не памірае.
Памоўка. На воўка памоўка, а мядзведзь цішком.
Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён і сам тут.
308
Дадатковыя словы
падеў
9 👁