Падмазаць. Не падмажаш — не паедзеш.
Не падмазаўшы, не паедзеш.
Падмануць. Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правя-
дзеш).
Падняцца. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся.
Падняць. Нежывога з магілы не падымеш.
Падохнуць. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы
падох (здох).
Падпал. Без падпалу дровы не гараць.
Падрасці. Дзеткі падраслі, хатку растраві.
Малыя дзеткі — малыя бедкі падрастуць дзеткі — падрастуць і
бедкі
Падскочыць. Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш (не скочыш).
Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш).
Падставіць. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць
(наставіць).
Падымаць. Адну карову мае і тую за хвост падымае.
Паесці. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела.
Паехаць. Не падмажаш — не паедзеш.
Не падмазаўшы, не паедзеш.
Пажар. Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару.
Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць).
Пажаць. Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру.
Што пасееш, тое і пажнеш.
Пажытак. Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак).
Пажыць. Пажывём — пабачым (убачым).
Пазваць. Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў.
Пазнавацца. Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці.
Пазнаць. Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля.
Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека.
Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос.
Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў.
Пазуха. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху,
хаваўшы ад маткі.
Пазычыць. Розум не сякера — не пазычыш.
Пайсці. Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй.
Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле.
Пайшоў (зарадзіў) драсён — не будзе (не жджы) красён.
Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астрыжаны).
Пайшоў па попел, а чорт ухопіў.
Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй.
Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам.
Пакачаць. Сабака не з'есць, пакуль не пакачае.
Пакінуць. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ.
Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву.
Паклон. З паклону (з паклонаў) галава (галоўка) не баліць.
Пакорны. Пакорнае цяля дзвюх матак ссе.
Пакровы. Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы.
307
Дадатковыя словы
верабя, зесць, зесці
15 👁