Паабедаць. Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як
заўтра — не ведаем.
Пабачыць. Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў
пачуць.
Пабаяцца. Не баішся ківа, пабаішся кія.
Пабегчы. Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не па-
бяжыць).
Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабя-
жыць).
Пабіцца. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца —
збан паб'ецца.
Пабіць. За маё жыта ды мяне і пабіта.
Пабрудзіць. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла
не паможа.
Паваліцца. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то
саломкі падаслаў бы.
Паварушыцца. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не
памачыўшыся.
Па-ваўчынаму. З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму)
выць.
Павезці. Мароз сем баб павёз.
Павесіцца. За кампанію і цыган павесіўся.
Павесіць. На чужы рот (язык) замок не навесіш (не павесіш).
Павесціся. З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Павінен. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец.
Павінны. Павінную галаву і меч не сячэ.
Па-воўчаму. З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму)
выць.
Па-воўчы. З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць.
Павярнуць. Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла.
Паганы. Не будзь ні войтам, ні панам — не будзеш чалавекам паганым.
Паганае да чыстага не прыстае.
Паганая авечка ўвесь статак псуе.
Паганяць. Даўся запрэгчы — дасіся і паганяць.
Каторы конь цягне, таго і наганяюць.
Паглядаць. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць (па-
глядае).
Паглядзець. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.
Пагнацца. За вялікім пагонішся — і малое згубіш.
За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш.
Пагрэць. Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў.
Падаслаць. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то
саломкі падаслаў бы.
Падаць. Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца).
Пад'есці. Калядкі — добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.
Не пад'ясі — і залатую фурманку аддасі.
Хто пад'еўшы не аддыша, таго бог за свінню запіша.
Падзерці. Шавец у падзёртых ботах ходзіць.
Падзьмуць. Напроці ветру не падзьмеш.
306
Дадатковыя словы
пабецца, падесці, падеў, падеўшы, падясі
8 👁