Няволя. Ахвота горш за няволю.
Дай жонцы (бабе) волю — завядзе ў няволю.
Нявучаны. Нявучаны як сляпы.
Нягода. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую ня-
году (у такое надвор'е, у такі дзень).
Нягожа. Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа.
На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа.
Нягрэшанне. Няведанне — нягрэшанне.
Нядзеля. І без папа ведаю (ведаем, знаю, знаем), што ў нядзелю свята.
Нядобры. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць.
Нязваны. Нязваны госць горш за татарына.
Нязнайка. Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць.
Няма. Адно дзіця — няма дзяцей, двое дзяцей — што адно, а трое — ся-
м'я.
Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе тал ану.
Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзець
Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма.
Добра там, дзе нас няма.
Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў-
тра — не ведаем.
З адкладу няма ладу.
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
Не ўздыхай, чаго няма, то няхай.
Няма горш, як даганяць і чакаць.
Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Няма лесу без ваўка.
Няма ліха без дабра.
Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб не
было) яўным.
Няма роду без выроду.
Няма таго злога, каб не выйшла на добрае.
Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі.
У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць.
У карцішкі няма брацішкі.
У нагах праўды няма.
Як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці.
Нямаш. Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш.
Нянька. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае).
У сямі нянек дзіця без вока (без носа).
Няпраўда. Няпраўдай свет пройдзеш, а назад не вернешся.
Няпрошаны. Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за тата-
рына.
Няспорны. Адзін і ў кашы няспорны.
Нястача. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача.
Няўдалы. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць.
Няўдача. За няўдачу даюць прыдачу.
Нячыста. Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне.
Няшчасны. Няшчаснаму Івану няма нідзе талану.
Няшчасце. Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці.
305
Дадатковыя словы
надворе
7 👁