Нідзе. Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану. Нізка. Высока лятаеш, але нізка сядзеш. Гусі нізка — зіма блізка. Нікога. Гл. ніхто. Ніколі. Вучыцца ніколі не позна. Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі. Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае. Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. Работы ніколі (век) не пераробіш. Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра. Нітка. З міру па нітцы — голаму сарочка (кашуля). Куды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка). Ніхто. Не руш чужога і не бойся нікога. Не чапай нічога і не бойся нікога. Ніхто не ведае, як хто абедае. Свайго гарба ніхто не бачыць. Старасць нікога (чалавека) не красіць. Хвароба нікога не красіць. Нічога. Гл. нішто. Нішто. Мая хата з краю і я нічога не знаю. Не чапай нічога і не бойся нікога. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб не было) яўным. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Ніякі. У музыкі хлеб невялікі, а спяваю маюць ніякі. Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Новы. Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваляецца. Новая мятла па-новаму мяце. Новы поп, дык новае і маленне. Стары друг лепш (лепей) за новых двух. Хто новага не бачыў, той старому рад. Нораў. Воўк ліняе, ды нораву не мяняе. Нос. За спрос не б'юць у нос. У сямі нянек дзіця без вока (без носа). Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос. Ноч. Калі беднаму жаніцца, то і ноч кароткая. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Ночка. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках. Зімняя ночка — бацьку сарочка. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Ноччу. Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя. Нябіты. За аднаго бітага двух нябітых даюць. Нябожа. На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа. Няведанне. Няведанне — нягрэшанне. Нявестка. Кошку б'юць — нявестцы намёкі даюць. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста. Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Нявольнік. Госць — нявольнік. 304
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, пяніца
7 👁