Насіць. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца —
збан паб'ецца.
І баран бы касіў, каб хто касу насіў.
Калі курэц, то насі люльку і тытунец.
Насіў воўк, панеслі і ваўка (воўка).
Сабака брэша — вецер носіць.
Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
Насмяшыць. Паспяшыш — людзей насмяшыш.
Наставіць. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (на-
ставіць).
Насця. Казала Насця, як удасца.
Натура. Прывычка — другая натура.
Наўме. Галоднай куме хлеб (сыр) наўме.
Жывому (жывым) наўме жывое.
Нацалавацца. Даганяючы не нацалавацца (не нацалуешся).
Начаваць. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць.
Начны. Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакусе.
Наш. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята.
Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці).
Загляне сонца і у наша аконца.
Міласці прашу к нашаму шалашу.
На наш век дурняў хопіць.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Прыйдзе і на нашу вуліцу свята.
Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі.
Нашто. Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца.
Нашыць. На чужы рот гузіка не нашыеш.
Неба. Вырас пад неба, а дурань як трэба.
Давялося свінні на неба глядзець.
Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе.
Небалазе. За дурной галавой нагам неспакой (небалазе).
Небяспечны. Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны).
Невучоны. Невучоны (нявучаны) як (што) сляпы.
Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны.
Невялікі. У музыкі хлеб невялікі, а спявак! маюць ніякі.
Недалёка. Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца).
Нежывы. Нежывога з магілы не падымеш.
Незапрошаны. Незапрошаны госць горш за татарына.
Некалі. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы
свята.
Неспакой. За дурной галавой нагам неспакой (небалазе).
Несці. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да
гаю.
Што (чаго) не ясі, таго. у рот не нясі.
Несціся. У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца.
Нетачоны. Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны.
Нёман. Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) ва-
дзіцу.
Ніводзін. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш.
303
Дадатковыя словы
зесці, пабецца
8 👁