Наздароўкацца. На кожны чых (на ўсякае чханне) не наздароўкаешся (не
павітаешся).
Называць. Называй хоць горшком, толькі ў печ не стаўляй.
Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй (не
стаў).
Найлепшы. Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (ле-
кар).
Кінуць. На чужыя вусны не накінеш хусты.
Наклад. Старцу сяло не у наклад.
Накласці. Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш.
Налгацца. У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца.
Налізацца. Калі не наеўся, дык (то) і не наліжашся.
Нам. Гл. мы.
Намачыцца. Каля (ля) вады ходзячы намочышся.
Намерціся. У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца.
Намёк. Кошку б'юць — нявестцы намёкі даюць.
Наняцца. Наняўся, як прадаўся.
Нападзенне. Лепшы спосаб абароны — нападзенне.
Самая лепшая абарона — нападзенне.
Напалохаць. Напалоханая варона і вераб'я баіцца.
Напасць. Ад (з) напасці не прапасці.
Наперад. Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) — знойдзеш ззаду.
Наперадзе. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (упера-
дзе, яшчэ будуць).
Закінеш назад — знойдзеш наперадзе.
Кінь назад — знойдзеш наперадзе.
Напісаць. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш)
тапаром.
Напіцца. З хараства вады не нап'ешся.
На грамніцы нап'ецца певень вадзіцы.
Не плюй у калодзеж, прыйдзецца напіцца.
Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол
травіцы.
Напоўніць. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш.
Напрасткі. Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не
бывае.
Нарабіць. Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі.
Прыйдзе Ілья — наробіць гнілля.
Нараджацца. Хто не нараджаецца, той не памірае.
Нарадзіцца. З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне.
Нарадзіць. Гара нарадзіла (радзіла) мыш.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка.
Нарасці. На жывой касці мяса мусіць нарасці.
На жывых касцях мяса нарасце.
Нас. Гл. мы.
Насенне. Воўчае насенне да лесу цягне.
Якое карэнне, такое і насенне.
Насільна. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш.
302
Дадатковыя словы
бюць, верабя, напецца, напешся, юря
9 👁