Студзень мяце — ліпень залье.
Мятла. Новая мятла па-новаму мяце.
Мяшок. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш).
Набрацца. З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся.
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Наваляцца. Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваля-
ецца.
Наваяваць. Хто языком штурмуе, не шмат наваюе.
Навесіць. На чужы рот (язык) замок не навесіш (не павесіш).
Навыецца. Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваля-
ецца.
Павітацца. На кожны чых (на ўсякае чханне) не наздароўкаешся (не па-
вітаешся).
Навука. У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць.
Нага. Ваўка (воўка) ногі кормяць.
Жонка не лапаць, з нагі не скінеш.
За дурной галавой нагам неспакой (небалазе).
Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца.
На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць.
Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног.
Тады маці міла, як ногі мыла.
Ты на гару, а чорт за наіу.
У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца.
У нагах праўды няма.
Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягнуў ногі.
Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка.
Чалавек на гару, а чорт за нагу.
Як чалавек на гару, дык чорт за нагу.
Нагнуцца. І да грыба трэба нагнуцца.
Нагрэць. Шылам мора не нагрэеш.
Надвое. Можа надвое варожа.
Надвор'е. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую
нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень).
Надрыжацца. Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся.
Наесціся. Калі не наеўся, дык (то) і не наліжашся.
Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела.
Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол
травіцы.
Нажыцца. З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся.
Нажыць. На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш.
Назад. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся.
Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць).
Закінеш назад — знойдзеш наперадзе.
Ішоў ваякам, а назад ракам.
Кінь назад — знойдзеш наперадзе.
Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся.
Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пярой-
дзеш), а (але, ды) назад не вернешся.
Назбіраць. Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць.
Назвацца. Назваўся груздом — лезь у кош (кошык).
Назваць. На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш.
301
Дадатковыя словы
надворе, напецца, юря
8 👁