Мужыку розум прыходзіць па шкодзе.
Не дай бог свінні рог, а мужыку панства.
Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца.
Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць.
Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з ім не плакаць.
Музыка. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку.
Музыка. У музыкі хлеб невялікі, а спяваю маюць ніякі.
Музыкант. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю.
Мука. Быўшы ля мукі, запылішся.
Каля мукі ходзячы, запылішся.
Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе.
Перамелецца — мука будзе.
Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня.
Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня.
Мур. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш.
Мурзаты. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае).
Мусіць. На жывой касці мяса мусіць нарасці.
Муха. Добра сабаку і муха.
Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.
Мы. Бог цярпеў і нам вялеў.
Добра там, дзе нас няма.
На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа.
Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца.
Не мы першыя, не мы апошнія.
Там добра, дзе нас няма.
Усе мы пад богам ходзім.
Мыла. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не па-
можа.
Мыць. Рука руку мые.
Тады маці міла, як ногі мыла.
Ціхая вада берагі мые.
Мычаць. Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаў-
чала).
Мыш. Гара нарадзіла (радзіла) мыш.
Мышка. Катку жарты — мышцы смерць.
Мядзведзь. Баязліваму і корч мядзведзь.
Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзець
Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць.
Людзі і мядзведзя вучаць.
На воўка памоўка, а мядзведзь цішком.
Мякіна. Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правя-
дзеш).
Мяне. Гл. я.
Мяняцца. Усё цячэ, усё мяняецца (змяняецца).
Мяняць. Воўк ліняе, ды нораву не мяняе.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе.
Мяса. На жывой касці мяса мусіць нарасці.
На жывых касцях мяса нарасце.
На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіца.
Мясці. Новая мятла па-новаму мяце.
300
Дадатковыя словы
бюцца, верабя, прабеш
11 👁