Старцу міля не круг.
Мілаваць. Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мілаваць.
Чаму быць, таго не мілаваць.
Мінуцца. Мінулася кату масленіца.
Мінуліся тыя рою, калі паны браліся ў бокі.
Усё мінецца, а праўда застанецца.
Мінуць. Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся.
Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну.
Свайго лёсу не мінеш (не мінём).
Мір. З міру па нітцы — голаму сарочка (кашуля).
Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну.
Млосна. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары куса-
юць.
Млын. Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе.
Мне. Гл. я.
Многа. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае).
Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі.
Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа.
Індык думаў, думаў (многа думаў) ды здох.
У бога дзён многа.
Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.
Мной. Гл. я.
Можа. Можа надвое варожа.
Можна. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся.
Купіў не купіў (куплю не куплю, купіш не купіш, купім не купім), а
патаргавацца (патаргаваць) можна (варта).
Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння.
Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра.
Мой. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята.
За маё жыта ды мяне і пабіта.
І я не я і кабыла не мая.
Мая душа не крывая, усё прымае.
Мая хата з краю і я нічога не знаю.
Язык мой — вораг мой.
Я не я і хата не мая.
Мора. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў.
П'янаму і мора па калена.
Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) вадзіцу.
Шылам мора не нагрэеш.
Мох. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы падох
(здох).
На адным месцы і камень мохам абрастае.
Мудры. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар.
Муж. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне.
Муж і Жана — адна сатана.
Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з ім не плакаць.
Мужык. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом.
Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт.
Мужык — дурань, як умее, так і пее.
Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца.
299
Дадатковыя словы
пянаму
7 👁