Тады маці міла, як ногі мыла. У сваёй хаце і качарга маці Мачаха. Чужая старана — мачаха. Медзь. Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, да- дому (дахаты) едзь. Меней. Гл. менш. Менш, меней. Меней (менш) гавары — болей (больш) пачуеш. Месіва. Каму што, а свінні месіва. Месца. Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца. На адным месцы і камень мохам абрастае. Мех. Век зжыць — не мех сшыць. Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Меціць. Бог шэльму меціш». Мець. Адну карову мае і тую за хвост падымае. І сцены маюць вушы. Калі маеш грошы, то не будзеш босы. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Кожны па часе мае розум. Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май. Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку. Не май сто рублёў, а май сто сяброў. Не мела баба клопату, дык купіла парася. Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы. У людзей пытай і свой розум май. У музыкі хлеб невялікі, а спяваю маюць ніякі. Усё на свеце мае свой канец. Хто дбае, той і мае. Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра. Хто лепшага не мае, таму і гэта добра. Хто робіць, той і мае. Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела). Меч. Павінную галаву і меч не сячэ. Мёд. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Мігрэнь. Хвароба — мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень. Мікола. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей памаленьку. Міласць. Гасподзь не без міласці, а казак не без долі. Міласці прашу к нашаму шалашу. Мілы. Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Для мілага друга і завушнічка з вуха. З мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане). Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Мілыя сварацца — толькі цешацца. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. Сілай мілы не будзеш. Тады маці міла, як ногі мыла. Міля. Для старца міля не круг. 298
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе
7 👁