Малако ў каровы на языку. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Малаціцца. Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоціцца. Маленне. Новы поп, дык новае і маленне. Маленькі. Маленькая сучка заўсёды шчаня. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Малітва. Што ні поп, то свая малітва. Маліцца. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца. Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Малоць. Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. Малы. За вялікім пагонішся — і малое згубіш. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. З вялікае хмары малы дождж. Малы жук, ды вялікі гук. Малы залатнік, ды дарагі. Малыя дзеткі — малыя бедкі падрастуць дзеткі — падрастуць і бедкі. Малыя дзеці — малы клопат большыя дзеці — большы клопаты Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Маляваць. Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Мана. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня). Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пярой- дзеш), а (але, ды) назад не вернешся. Марац. Марац адмарозіць палец. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Мароз. Будзе (прыйдзе) і на крапіву мароз. Мароз сем баб павёз. Марцыпан. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле. Масква. Масква слязам не верыць. Не адразу Масква будавалася. Масла. Кашы (кашу) маслам не сапсуеш (не папсуеш). Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. Масленіца. Мінулася кату масленіца. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Матка. Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка. Дзіця не плача, матка (маці) не дагадаецца. Конская матка не здохла. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, ха- ваўшы ад маткі. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе. Маўр. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). Маўчанне. Маўчанне — знак згоды. Слова — серабро (срэбра), маўчанне — золата. Маўчаць. Не дурань, хто маўчыць. Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала). Махаць. Брахаць — не цэпам махаць. Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць. Маці. Дзіця за руку бярэш — маці за сэрца. Пакуль дзіця не заплача, маці не дагадаецца. 297
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разабе
10 👁