У людзей пытай і свой розум май.
Людскі. Людскога языка це завяжаш.
Люлька. Калі курэц, то насі люльку і тытунец.
Лягчэй. Баба з воза — каню (кабыле) лягчэй.
Баба з калёс — калёсам лягчэй.
Ляжаць. Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць.
Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць.
Ляжачы. Пад ляжачы камень вада не цячэ.
Ляпей. Гл. лепш.
Ляпіць. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць.
Не святыя (не багі) гаршкі лепяць.
Лятаць. Высока лятаеш, але нізка сядзеш.
Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае.
Ляцець. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць.
Лес сякуць — трэскі ляцяць.
Лячыць. На лечаным кані далёка не заедзеш.
Магамет. Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары.
Магдалена. Магдалена — вады па калена.
Магіла. Гарбатага магіла выправіць (выпрастае).
Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ляжаш).
Нежывога з магілы не падымеш.
Магчы. Адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, што дзесяць (сем)
разумных не адкажуць.
Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу.
Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці).
Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы.
Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног.
Мазаць. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.
Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць.
Хто мажа, той і едзе.
Мазоль. Гультай за работу — мазоль за руку (мазалі за рукі).
Май. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да
гаю.
Майстар. Справа майстра баіцца.
Мак. Еш, дурань, бо то з макам.
Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было.
Мала. Госць мала гасцюе, ды багата бачыць.
Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.
На бяду мала трэба.
Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.
Маладзец. Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць)
малайца — сам аўца.
Маладзіца. На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіцах
Маладосць. Маладосць — дурносць.
Малады. Маладое піва заўсёды шуміць.
Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся.
Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум.
Малако. Апёкшыся малаком, ваду студзяць.
Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш).
296
7 👁