Лоб. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наста- віць). Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Урадзілася цяля з белаю лацінкаю на лбе, так яно і памрэ. Логам. Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць). Лоі. Дзе гной, там і лой. Локаць. Блізка (блізкі) локаць, ды (а) не ўкусіш. Лужа. Свіння лужыну (лужу) знойдзе. Лужына. Свіння лужыну (лужу) знойдзе. Луста. Адрэзанае лусты не прыклеіш (не прылепіш). Лучынка. І за лучынку знойдзе прычынку. Лыжка. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыжка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Дарагая (дорага) лыжка к абеду. Сухая лыжка рот дзярэ. Лысінка. З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Лысае цялятка і здохне з лысінкай. Уродзіцца цяля з лысінкаю, то і з лысінкаю здохне. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе) такім (з лысінкай). Лысы. Лысае цялятка і здохне з лысінкай. Лычка. Быць бычку на вяровачцы (на лычку). Любіць. Бог сіротак любіць, але долі не дае. Бог тройцу любіць. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Зяць любіць узяць. Любіў добрае, палюбі ж і злое. Любіў катацца, любі і саначкі вазіць. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Работа дурняў (дурня, дурных) любіць. Рыба любіць ваду. Хто каго любіць, той таго і чубіць. Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку. Любы. З мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане). Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. Людзі. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей. Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май. Людзі і мядзведзя вучаць. Людзям языка (языкоў) не завяжаш. На каго бог, на таго і людзі. Паспех — людзям на смех. Паспяшыш — людзей насмяшыць Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Свет не без добрых людзей. У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца. 295
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабеш, разабе
8 👁