Лес. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца — у лес не хадзіць. Воўчы дух (воўчае насенне) да лесу цягне. Граза ў лес не ідзе. Далей у лес — болей дроў. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць (паглядае). Лес сякуць — трэскі ляцяць. Няма лесу без ваўка. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабя- жыць). Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. Чужая старана — цёмны лес. Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў. Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Лета. Лета год корміць. Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Летам. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Летні. Летні дзень год корміць. Лёгка. Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра). Лёгкі. Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш. Лёс. Свайго лёсу не мінеш (не мінём). Ліняць. Воўк ліняе, ды нораву не мяняе. Ліпень. Студзень мяце — ліпень залье. Ліса. Ліса спіць і курэй бачыць. Ліслівы. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе. Ліст. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з ця- плом, а ластаўка з лістом. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Лісток. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два. Літасць. Бог не без літасці, казак не без шчасця. Ліха1. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць. Ад ліха ціха, дабра не відаць. Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся. Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора. Казала ліха, што не быць дабру. Ліха без дабра не бывае. Не дражні ліха, пакуль ціха. Не чапай ліха, калі спіць ціха. Не чапай ліха, пакуль спіць. Няма ліха без дабра. Ліха2. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць. Ліхі. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць. Усе бабры дабры, адна выдра ліхая. Ліць. Дзе п'юць, там і льюць. Лічыць. Воўк і лічанае бярэ. Куранят увосень (восенню) лічаць. Ліпіш. Лішняга і свінні не ядуць (свіння не есць). 294
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
8 👁