За пераборы лапці ды аборы.
Каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе.
Лапаць боту не пара.
Служка ў лапцям, а я (пан) босы.
Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з ім не плакаць.
Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль)
такую пару дабраў (сабраў).
Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў.
Лапінка. Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лбе, так яно і памрэ.
Ласка. Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе.
Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка.
Ласкавы. Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы).
Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі)
ссе.
Ластаўка. Адна ластаўка вясны не робіць.
Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з ця-
плом, а ластаўка з лістом.
Ласы. Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы).
Лаўка. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.
Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваляецца.
У каханкі смаляныя лаўкі.
Лашчыцца. Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчы-
цца.
Легчы. Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ляжаш).
Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы.
Лезці. Калі худ, не лезь на кут.
Назваўся груздом — лезь у кош (кошык).
Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць.
Не пі, не еш і з хаты не лезь.
Лекар. Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар).
Лень. Хвароба — мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень.
Лепей. Гл. лепш.
Лепш, лепей. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей).
Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў пачуць.
Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня).
Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці.
Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі.
Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.
Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе.
Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш).
Стары друг лепш (лепей) за новых двух.
У гасцях добра, а дома лепей (лепш).
У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем.
Усюды добра, а дома лепей.
Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) вадзіцу.
Лепшы. Лепшы спосаб абароны — нападзенне.
Самая лепшая абарона — нападзенне.
Хто лепшага не мае, таму і гэта добра.
Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар).
293
8 👁