Куля. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Кум. Дапускайся, куме, на дно. Кум куме, а кума па ўсім сяле. Не траць, куме, сілы, спускайся на дно. Хоць кум, ды сабака. Чуў, кум, сонца, бачыў гром? Кума. Галоднай куме хлеб (сыр) наўме. Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. Купа. Калі робіш у купе, не баліць у пупе. Рабіць у купе — не баліць у пупе. Купіць. За багацце розуму не купіш. За што купіў, за тое і прадаю. Купіў не купіў (куплю не куплю, купіш не купіш, купім не купім), і патаргавацца (патаргаваць) можна (варта). Не мела баба клопату, дык купіла парася. Кураня. Куранят увосень (восенню) лічаць. Куры. Гл. курыца. Курыца. Курыца не птушка, а баба не чалавек. Ліса спіць і курэй бачыць. Скажы курыцы, дык яны па ўсёй вуліцы. Яйцо курыцы не вучыць. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. Курэц. Калі курэц, то насі люльку і тытунец. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Кусаць. У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Куст. Варона з куста, а пяць на куст. Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Пужаная варона і куста баіцца. Сарока з куста — сорак на куст. Які куст, такі і адростак. Кусцік. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць. Кут. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэн на і на куце. Калі худ, не лезь на кут. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. Куток. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок. Кухарка. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць. Лавец. На лаўца і звер бяжыць. Лад. Адклад не ідзе на (у) лад. З адкладу няма ладу. Ладзіць. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Ламаць. Пара касцей не ломіць. Сіла салому ломіць. Лапата. Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш. Лапаць. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так. Гаспадарку весці — не лапці плесці. Жонка не лапаць, з нагі не скінеш. 292
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁