Кошка. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела.
Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.
Кошку б'юць — нявестцы намёкі даюць.
Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя.
Кошык. Назваўся груздом — лезь у кош (кошык).
Край. Мая хата з краю і я нічога не знаю.
Што ні кран, то і, свой абычай (звычай).
Крапіва. Будзе (прыйдзе) і на крапіву мароз.
Краса. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Красіць. Гора толькі рака (ракаў) красіць.
Старасць нікога (чалавека) не красіць.
Хвароба нікога не красіць.
Красны. Не красна хата вугламі, а пірагамі.
Не радзіся красны, а радзіся шчасны.
У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
Кропелька. Па кропельцы — рэчка, па сьлінцы — копка, а па копцы —
стог.
Кропля. Кропля камень крышыць (дзяўбе).
Кросны. Пайшоў (зарадзіў) драсён — не будзе (не жджы) красён.
Круг. Для старца міля не круг.
Старцу міля не круг.
Крумкач. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе.
Крупы. Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела.
Круцель. Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля.
Круцельства. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш
(пяройдзеш), а (але, ды) назад не вернешся.
Круціць. Круці не круці (не вярці), а трэба памерці.
Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся.
Кручаны. Не кручаны — не рэмень (не рамень), не вучаны — не чалавек.
Крывы. Крывое кола на сябе гразь кідае.
Мая душа не крывая, усё прымае.
Хоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае.
Крыўда. У цеснаце, ды не ў крыўдзе.
Крычаць. Папаўся ў вароны, то крычы, як воны.
Трапіў у вараны, крычы, як яны.
Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаварыць,
крычыць).
Крышыць. Кропля камень крышыць (дзяўбе).
Куды. Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла.
Куды вецер, туды і дым.
Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну.
Куды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка).
Куды ні кінь, усюды клін.
Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі).
Уткні мяне, божа, куды мне не трэба.
Кузьма. На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш.
Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому.
Кукаваць. Тая зязюля, ды не так кукуе.
Кулак. Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць.
Кулік. Кожны кулік сваё балота хваліць.
291
Дадатковыя словы
бюць, зела
7 👁