Конік. На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, пе-
сенькі) спявай (пей, вядзі).
Конны. Пешы коннаму не таварыш.
Конскі. Конская матка не здохла.
Кончыць. Скончыў (кончыў) дзела — гуляй смела.
Конь. Ад (з) работы коні дохнуць.
Баба з воза — каню (кабыле) лягчэй.
Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў.
Быў конь, ды з'ездзіўся.
Восень на рабым кані ездзіць.
Вялікаму каню — вялікі хамут.
Галодны і каня з капытамі з'есць.
Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць.
Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае).
Каторы конь цягне, таго і наганяюць.
Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца.
Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі).
Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе.
На лечаным кані далёка не заедзеш.
На трактар спадзявайся, а каня не прадавай.
Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома.
Не конь вязе, а дарога.
Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць.
Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы.
Панскае вока каня тучыць (гадуе).
Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе).
Суджанага і канём не аб'едзеш.
У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца.
Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая).
Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягнуў ногі.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе.
Цераз сілу і конь не цягне.
Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе.
Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не
аб'едзеш.
Копка. Па кропельцы — рэчка, па сянінцы — копка, па копцы — стог.
Кораб. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лы-
жка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі.
Корань. Ціхая свіння глыбокі корань рые.
Коратка. Дзе коратка (тонка), там ірвецца (і рвецца).
Корч. Баязліваму і корч мядзведзь.
Косць. На жывой касці мяса мусіць нарасці.
На жывых касцях мяса нарасце.
Пара касцей не ломіць.
Язык без касцей.
Як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці.
Кот. Жыве кот і жыве сабака.
Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака.
Мінулася кату масленіца.
Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост.
Поначы ўсе каты шэрыя.
Кош. Назваўся груздом — лезь у кош (кошык).
290
Дадатковыя словы
абедзеш, зездзіўся, зесць
10 👁