Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою. Куды ні кінь, усюды клін. Кіпець. На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць. Кірмаш. Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш. Кісель. Шылам кісялю не схваціш (не схопіш). Кіў. Не баішся ківа, пабаішся кія. Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія. Кішэнь. Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Цаца-цаца, ды ў кішэнь. Класці. Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Класціся. Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы. Клін. Дзе ні кінь, дык клін. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы падох (здох). Клін выбіваецца клінам. Клін клінам выбіваюць (выганяюць). Куды ні кінь, усюды клін. Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. Клок. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). Клопат. Малыя дзеці — малы клопат большыя дзеці — большы кло- пат. Не мела баба клопату, дык купіла парася. Клюшня. Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі). Кляваць. Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе). Клясці. Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее). Княгіня. За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне. Князь. Сей у гразь — будзеш князь. Кожны. Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла. Кожная сасна свайму бору песню спявае. Кожны кулік сваё балота хваліць. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Кожны па часе мае розум. Кожны плача па сваім бацьку, як умее. Кожны старац сваю торбу хваліць. Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць. На кожны чых (на ўсякае чханне) не наздароўкаешся (не павітаешся). Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Кол. Для прадажнай псіны кол з асіны. Варона з кала — сем на кол. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (аста- тнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Сарока з кола — дзесяць на кол. Кола. Крывое кола на сябе гразь кідае. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Колькі. Колькі вяровачку ні віць, канец будзе. Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць (канец будзе). Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць (паглядае). 289
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁