Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса (касец) дамоў.
Касмык. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці)
клок (касмык).
Касцёл. Глухім два разы ў касцёле не звоняць.
Катацца. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць.
Каток. Катку жарты — мышцы смерць.
Каторы. Каторы конь цягне, таго і наганяюць.
Каўбаса. Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы).
Каханка. У каханкі смаляныя лаўкі.
Каханне. Каханне і кашаль не схаваеш.
Кацёл. Пасмяяўся гаршчок з катла.
Каціцца. Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца).
Качарга. У сваёй хаце і качарга маці.
Качацца. Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца.
Каша. Адзін і ў кашы няспорны.
Аржаная каша сама сябе хваліць.
Багатаму чорт у кашу дбае.
Дзе каша ды аладка, там і грамадка.
Кашы (кашу) маслам не сапсуеш (не папсуеш).
Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі.
Сам заварыў кашу, дык няхай сам і расхлёбвае.
Кашаль. Каханне і кашаль не схаваеш.
У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
Кашуля. З міру па нітцы — голаму сарочка (кашуля).
Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела.
Кашэль. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму — кашаля.
Каяцца. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся.
Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся.
Квас. Будзе час — будзе і квас.
Кветачка. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (упера-
дзе, яшчэ будуць).
Кепскі. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць.
За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне.
Ківаць. Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана.
Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку.
Кідаць. Крывое кола на сябе гразь кідае.
Кіеў. У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька.
Язык да Кіева давядзе.
Кіёк. Жабрак жабраку відзён па кійку.
Кій. Абед на абед не тое, што кій на кій.
Захочаш сабаку выцяць (ударыш,) — палку (кій) знойдзеш.
Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку.
Не баішся ківа, пабаішся кія.
Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія.
Кім. Гл. хто.
Кінуць. Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць.
Дзе ні кінь, дык клін.
Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) — знойдзеш ззаду.
Кінь (кінеш) за сабою, то знойдзеш перад сабою.
Кінь назад — знойдзеш наперадзе.
288
Дадатковыя словы
зесці, зясі
7 👁