Капітан. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. Капрал. Хто палку ўзяў, той і капрал. Капуста. Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата. Капыт. Галодны і каня з капытамі з'есць. Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі). Карабель. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму — кашаля. Вялікаму караблю — вялікае і плаванне. Каравай. На чужы каравай рота (рот) не разяўляй (не разявай). Карагод. Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе. Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе. Карась. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў. Каркаць. Убіўся ў вароны, каркай так, як і оны. Карміць. Ваўка (воўка) ногі кормяць. Вясенні (вясновы) дзень год корміць. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць (паглядае). Лета год корміць. Летні дзень год корміць. Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць). Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць. Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Як сабаку кормяць, так сабака і брэша. Карова. Адну карову мае і тую за хвост падымае. Бадлівай карове бог рог не дае. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Карова на дварэ, дык і харч на стале. Карова целіцца, а ў быка зад баліць. Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Малако ў каровы на языку. Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы. Цаляеш у варону, а пападаеш у карову. Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала). Кароткі. Калі беднаму жаніцца, Сто, і ноч кароткая. У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць каро- ткая). Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Кароўка. Прапала кароўка, прападай (няхай прападае) і вяроўка. Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала). Карцішка. У карцішкі няма брацішкі. Карчма. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну. Цярпі, Грышка, карчма блізка. Карысць. Старасць не радасць а горб не карысць. Карэнне. Якое карэнне, такое і насенне. Каса. І баран бы касіў, каб хто касу насіў. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса (касец) дамоў. Касец. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса (касец) дамоў. Касіць. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць. Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а там, дзе жнуць. І баран бы касіў, каб хто касу насіў. 287
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зесць, пян, пяны
6 👁