Не злавіўшы, не кажы, што злодзей. Не кажы гоп, не пераскочыўшы. Не кажы гоп, пакуль не пераскрчыў (не пераскочыш). Не мне казаць, не табе слухаць. Не пераскочыў, не кажы гоп. Не пераскочыўшы, не кажы гоп. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Скачы, урэжа, як пан кажа. Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум. Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Калаціцца. Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоціцца. Калена. Магдалена — вады па калена. П'янаму і мора па калена. Калёсы. Баба з калёс — калёсам лягчэй. Ні калёс, ні атос, і воўк кабылу панёс. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Калі-небудзь. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) ву- ліцы свята. Калодзеж. Не плюй у калодзеж, прыйдзецца напіцца. Калок. Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваляецца. Калоць. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Праўда вочы коле. Калыхаць. Багатаму чорт дзяцей калыша. Калядкі. Калядкі — добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі. Камар. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары куса- юць. Камедыя. Камедыя, хто не ведае, а хто і ведае, дык усё роўна камедыя. Камень. Кропля камень крышыць (дзяўбе). На адным месцы і камень мохам абрастае. Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не пабя- жыць). Сэрца не камень. Кампанія. За кампанію і цыган павесіўся. Каму. Гл. хто. Камяк. Першы блін выйшаў камяком. Першы блін камяком. Канец. Канец — дзелу вянец. Колькі вяровачку ні вію», канец будзе. Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць (канец будзе). Усё на свеце мае свой канец. Усяму на свеце ёсць канец. Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца. Капаць. Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае. Ціхая свіння глыбока рые (капае). Капейка. Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад. Капейка рубель беражэ. Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца. 286
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў, пянаму
7 👁