У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць.
Ірвацца. Дзе коратка (тонка), там ірвецца (і рвецца).
Іржышча. Выбірай жонку не на прышчы, а на іржышчы.
Іскра. Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару.
Ісці. Адклад не ідзе на (у) лад.
Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе.
Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць.
Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць.
Граза ў лес не ідзе.
Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць.
Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць.
Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а
там, дзе жнуць.
Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе.
Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць.
Ішоў ваякам, а назад ракам.
Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары.
Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці.
Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці).
Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць).
Салдат спіць, а служба ідзе.
Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж
ідзе.
Кабыла. Баба з воза — каню (кабыле) лягчэй.
І я не я і кабыла не мая.
Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае).
Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць.
Ні калёс, ні атос, і воўк кабылу панёс.
Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву.
Каваць. Куй жалеза, пакуль гарачае.
Куй жалеза, пакуль не астыла.
Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць.
Каго. Гл. хто.
Кадушка. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш.
Кажух. Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць.
Чужы кажух цела не грэе.
Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата.
Каза. Воўк казе не таварыш.
Дарма (задарма) і каза ваўку не скача.
На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць.
Казак. Бог не без літасці, казак не без шчасця.
Гасподзь не без міласці, а казак не без долі.
Дажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі.
Цярпі, казак, атаманам будзеш.
Казаць. Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
Казала ліха, што не быць дабру.
Казала Насця, як удасца.
Калі не пераскочыў, не кажы гоп.
Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж.
Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу.
Не да вас п'юць, не кажыце здароў будзь.
Не да цябе п'юць, не кажы здароў будзь.
Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей.
285
Дадатковыя словы
пюць
7 👁