Было б балота, а чэрці знойдуцца. Знак. Смех без прычыны — прызнак (знак) дурачыны. Знаходзіць. Хто шукае, той знаходзіць. Знаць. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела. І без папа ведаю (ведаем, знаю, знаем), што ў нядзелю свята. Мая хата з краю і я нічога не знаю. Хочаш многа знаць, трэба мала спаць. Зняць. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. Золата. Золата і ў смецці (у попеле) блішчыш». Не ўсё тое золата, што блішчыць. Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому (дахаты) едзь. Слова — серабро (срэбра), маўчанне — золата. Зрабіцца. Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары зробішся). Зрабіць. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. Раней устанеш — болей зробіш. Сказана — зроблена. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра. Зраўнаваць. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Зраўняць. Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей. Зуб. Вастры зуб аб зуб і розум аб розум. Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі. Па абліччы апостал, а па зубах сабака. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Зубок. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крыцкі) цярэбіць, а по- зняя вочы працірае. Зык. Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Зяваць. На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зя- вай). Зязюля. Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакукуе. Тая зязюля, ды не так кукуе. Зямелька. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Зямля. Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ляжаш). Зямля святая ўсіх прымае. Чуткамі зямля поўніцца. Зяць. Зяць любіць узяць. Іван. Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану. Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана. Іголка. Куды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка). Ігрышча. Выбірай жонку не на ігрышчы, а на іржышчы. Ілья. Прыйдзе Ілья — наробіць гнілля. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два. Ім. Гл. ён. Індык. Індык думаў, думаў (многа думаў) ды здох. Іншы. Не будзе Гірша (-ы), дык будзе чорт іншы. 284
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зела
10 👁