Зіміца. Грамніцы — палавіна зіміцы.
Зімні. Зімняя ночка — бацьку сарочка.
Зімой. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам.
Злавіць. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не па-
мачыўшыся.
За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш.
Не злавіў — не злодзей.
Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей.
Не злавіўшы, не кажы, што злодзей.
Не злоўлены — не злодзей.
Слова не верабей, выпусціў (выпусціш, вылеціць, вылецела) — не
зловіш.
Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правядзеш).
Злазіць. Злазь з даху і не псуй гонту (гонты, гонтаў).
З чужога воза і сярод гразі (броду) злазь (злазяць, злезеш).
Злезці. З чужога воза і сярод гразі (броду) злезеш.
Злодзей. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ.
Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа.
На злодзеі шапка гарыць.
Не злавіў — не злодзей.
Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей.
Не злавіўшы, не кажы, што злодзей.
Не злоўлены — не злодзей.
Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар.
Злосць. Як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці.
Злы. Любіў добрае, палюбі ж і злое.
Няма таго злога, каб не выйшла на добрае.
Злюбіцца. Сцерпіцца — злюбіцца.
Зляпіць. Зляпіў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу.
Змагчы. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле.
Змарыць. Родная зямелька як зморанаму пасцелька.
Змачыць. І рыбы не хачу, і адзежкі не змачу.
Зміцер. Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны).
Зміцер. Хіцёр Зміцер, ды і Саўка не дурны.
Змяніцца. Усё цячэ, усё змяняецца.
Знаёмы. Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я скажу, хто ты.
Знайка. Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць.
Знайсці. Закінеш назад — знойдзеш наперадзе.
Захацеўшы сабаку выцяць, палку знойдзеш.
І за лучынку знойдзе прычынку.
І за шчэпку знойдзе прычэпку.
Калі захочаш сабаку выцяць, то кій знойдзеш.
Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) — знойдзеш ззаду.
Кінь (кінеш) за сабою, то знойдзеш перад сабою.
Кінь назад — знойдзеш наперадзе.
Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою.
Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе.
Не шукаючы, не знойдзеш.
Свіння лужыну (лужу) знойдзе.
Знайсціся. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца.
283
Дадатковыя словы
верабя
7 👁