Звяга. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.
Згадзіцца. Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся.
Згінуць. Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе.
Згода. Маўчанне — знак згоды.
Згубіць. За вялікім пагонішся — і малое згубіш.
Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Здавацца. Калі здаецца, дык (то) трэба хрысціцца.
Здаляка. Рыбак рыбака бачыць здаляка.
Здарацца. Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца.
Здаровы. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
Не да вас п'юць, не кажыце здароў будзь.
Не да цябе п'юць, не кажы здароў будзь.
У здаровым целе — здаровы дух.
Здароў. Гл. здаровы.
Здорава. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здорава).
Здохнуць. З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне.
Індык думаў, думаў (многа думаў) ды здох.
Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы падох
(здох).
Конская матка не здохла.
Лысае цялятка і здохне з лысінкай.
Уродзіцца цяля з лысінкай, то і з лысінкаю здохне.
Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе)
такім (з лысінкай).
Здраднік. Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх.
Здрова. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здорава).
Здыхаць. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае).
З'ездзіцца. Быў конь, ды з'ездзіўся.
Зерне. Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі.
З'есці. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе.
Бог не выдасць (не дасць, не папусціць, не прадасць), свіння не
з'есць.
Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела.
Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць.
Галодны і каня з капытамі з'есць.
Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці).
Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы.
Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі.
Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі.
Сабака не з'есць, пакуль не пакачае.
Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека.
Чакай Пятра — сыр (сыру) з'ясі.
Зжыць. Век зжыць — не мех сшыць.
Ззаду. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў.
Грозен (грозны) рак, ды (але) ззаду вочы.
Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) — знойдзеш ззаду.
Зіма. Гусі нізка — зіма блізка.
Зімаваць. Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць.
282
Дадатковыя словы
зездзіцца, зездзіўся, зела, зесць, зесці, зеў, зясі, пюць
7 👁