Застацца. Усё мінецца, а праўда застанецца. Заўважаць. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўва- жаем. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. Заўсёды. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача. Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. Маладое піва заўсёды шуміць. Маленькая сучка заўсёды шчаня. Не заўсёды світае, як певень спявае. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Шавец заўсёды ходзіць без ботаў. Заўсягды. Не заўсягды, як на дзяды. Заўтра. Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў- тра — не ведаем. Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Тое, што можна зрабіць сёння, ніколі не адкладвай на заўтра. Захацець. Захацеўшы сабаку выцяць, палку знойдзеш. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) — палку (кій) знойдзеш. Калі захочаш сабаку выцяць, то кій знойдзеш. Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела. Ш села, ні пала, захацела баба сала. Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол. Зачапіцца. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Заяц. Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш. Работа не заяц, не ўцячэ. Збан. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца — збан паб'ецца. Збегчы. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць). Збірацца. Голы збірайся, голы гатоў. Два вякі я жыць не збіраюся. Паміраць збірайся (збіраешся), а жыта сей. Збродлівы. Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Звадка. Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі. Зважаць. Не зважай (не ўважай) на ўраджай, а жыта сей. Званіць. Глухім два разы ў касцёле не звоняць. Зварыць. Зваранай рыбе вада не патрэбна. Зваць. Няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй (не стаў). Зведаць. Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься ў воду. Звер. На лаўца і звер бяжыць. Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны). Звесціся. Жаніся, каб дурні не звяліся. Зводзіць. Шэпты хату зводзяць. Звычай. Што ні край, то і, свой абычай (звычай). 281
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабецца
11 👁