Заграбаць. Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра). Загрымець. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не пе- рахрысціцца. Зад. Карова целіцца, а ў быка зад баліць. Задам. Задам (назад) талькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). Задарам. Задарам і скулка не садзе. Задарма. Дарма (задарма) і каза ваўку не скача. Задаць. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзе- сяць (сем) разумных не адкажуць. Задужа. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здорава). Заехаць. На лечаным кані далёка не заедзеш. Зайчык. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Заказваць. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Закаханы. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць. Закінуць. Закінеш назад — знойдзеш наперадзе. Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) — знойдзеш ззаду. Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш. Закон. Дурню (дурному, дурням) закон не пісан. Закон, што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла. Залатнік. Малы залатнік, ды дарагі. Залаты. Не пад'ясі — і залатую фурманку аддасі. Заліць. Студзень мяце — ліпень залье. Замок. На чужы рот (язык) замок не навесіш (не павесіш). Замужам. Горка рэдзька, ды ядуць; цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць. Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць. Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Занадта. Што задужа (занадта), то (тое) не здрова (не здорава). Заняць. Займі чорта ад варот, дык ён цераз плот. Запас. Запас бяды не чыніць. Запела. Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася. Запечак. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна і на куце. Запісаць. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. Заплакаць. Пакуль дзіця не заплача, маці не дагадаецца. Запрагаць. Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы. Запрэгчы. Даўся запрэгчы — дасіся і паганяць. Запыліцца. Быўшы ля мукі, запылішся. Каля мукі ходзячы, запылішся. Зарадзіць. Зарадзіў драсён — не будзе (не жджы) красён. Заракацца. Ад торбы (ад сумы) і (ды) ад турмы не адракайся (не заракай- ся). Засіліць. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не па- мачыўшыся. Засланіць. Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала. Заслуга. Якая заслуга, такая і пашана. Заставіць. Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. 280
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеўшы, падясі, пюць, разабе
13 👁