На жывой касці мяса нарасце.
На жывых касцях мяса нарасце.
Жыта. Гутар, гутар, а валы ў жыта.
За маё жыта ды мяне і пабіта.
Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць.
Не зважай (не ўважай) на ўраджай, а жыта сей.
Паміраць збірайся (збіраешся), а жыга сей.
У прочкі выбірайся, а жыта сей.
Жытка. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака.
Жыццё. Жыццё пражыць — не поле перайсці.
Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш.
Жыць. Век жыві — век вучыся а дурнем памрэш
Два вякі я жыць не збіраюся.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
Жыве кот і жыве сабака.
Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака.
Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе.
Жывём, хлеб жуём.
З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выш».
З кім жыць, таго не гнявіць.
На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш.
Не хлебам адзіным жыве чалавек.
Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста.
Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без
хваста.
Скрыпучае дрэва жывучае.
Скрыпучая вярба два вякі жыве.
Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей.
Забіць. Без струманту (без снасці) і вошы (гніду) не заб'еш.
Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі.
Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра.
Хто заб'е бабра, не мець дабра.
Забраць. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ.
Забрудзіць. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла
не паможа.
Забывацца. Будзьце як дома, але і не забывайцеся, што ў гасцях.
Забыцца. Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць.
Заварыць. Сам заварыў кашу, дык няхай сам і расхлёбвае.
Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай.
Завесці. Дай жонцы (бабе) волю — завядзе ў няволю.
Завушніка. Для мілага друга і завушнічка з вуха.
Завязаць. Адной рукой і вузла не завяжаш.
Людзям языка (языкоў) не завяжаш.
Людскога языка не завяжаш.
Загадаць. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е.
Сэрцу не загадаеш.
Загаіцца. Пакуль жаніцца — загаіцца.
Заганяць. Прайшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы.
Загінуць. За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне.
Заглянуць. Загляне сонца і у наша аконца.
Загнівацца. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе).
279
Дадатковыя словы
забе, забеш, разабе
14 👁