Пакуль жаніцца — заіліцца.
Як фаце жаніцца, дык, і ноч (ночка) кароткая (малая).
Жаніць. Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было.
Жар. Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра).
Жарабё. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (саста-
рэе) такім (з лысінкай).
Жарства. Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела.
Жарт. Кату жарты — мышцы смерць.
Жартаваць. Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць.
Жаць. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць.
Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а
там, дзе жнуць.
Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць.
Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне.
Жбан. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца — збан
паб'ецца.
Ждаць. Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць,
а там, дзе жнуць.
Пайшоў (зарадзіў) драсён — не будзе (не жджы) красён.
Жменя. Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе.
Жона. Гл. жонка.
Жонка. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
Выбірай жонку не на прышчы, а на іржышчы.
Дай жонцы (бабе) волю — завядзе ў няволю.
Жонка не лапаць, з нагі не скінеш.
Жонка не рукаў (не рукаво), не адпораш.
За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне.
Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца.
Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома.
Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта.
Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе.
Які чорт Хомка, такая яго жонка.
Жораў. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з ця-
плом, а ластаўка з лістом.
Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе.
Жраць. Хвароба — мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень.
Жук. За пчолкаю — у мёд, за жуком — у гной.
Малы жук, ды вялікі гук.
На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіцах
Жупіць. Што каму рупіць, то той тое (пра тое) і жупіць.
Журавель. Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе.
Жучок. Папаўся жучок ў панскую ручку.
Жывіцца. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Жывот. Абедаў, а жывот не ведаў.
Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца.
Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце.
Жывы. Жывому (жывым) наўме жывое.
Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ляжаш).
Жывы пра жывое і думае.
На жывой касці мяса мусіць нарасці.
278
Дадатковыя словы
пабецца
14 👁