Памалу едучы, далей будзеш. Паціху едзеш — далей будзеш. Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому (дахаты) едзь. Хто можа, той і едзе. Цішэй едзеш — далей будзеш. Ён. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы? Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Займі чорта ад варот, дык ён цераз плот. Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць (паглядае). Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца. Не ён першы, не ён апошні Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Пашлі дурнога, а за ім другога. Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён і сам тут. Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Ты з варот, а ён цераз плот. Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. Ты яму «стрыжанае, а ён табе «галёна». Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая). Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з ім не плакаць. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Як ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць. Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Як воўка ні кармі, а ён у лес глядзіць. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому. Ёсць. Дзе госць, там і бог ёсць. Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў- тра — не ведаем. І ў сцен ёсць вушы. Усяму на свеце ёсць канец. Жаба. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Жабрак. Жабрак жабраку відзён па кійку. Жаваранак. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Жаваць. Жывём, хлеб жуём. Жалеза. Куй жалеза, пакуль гарачае. Куй жалеза, пакуль не астыла. Жана. Муж і жана — адна сатана. Жаніцца. Жаніся, каб дурні не звяліся. Калі беднаму жаніцца, то, і ноч кароткая. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся. 277
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, разабе
14 👁