Пашлі дурнога, а за ім другога.
Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны).
Дух. Воўчы дух (воўчае насенне) да лесу цягне.
Пакуль (покуль) з багатага пух, то (дык) з беднага дух.
У здаровым целе — здаровы дух.
Душа. Зляпіў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу.
Мая душа не крывая, усё прымае.
Пакуль да бога, дык (то, так) чорт душу выме.
Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць.
Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не па-
можа.
Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць.
Як не ела душа часнаку, пахнуць не будзе.
Дыбаць. Блізка відаць, ды далёка дыбаць.
Хоць і відаць, але далёка дыбаць.
Дым. Дыму без агню не бывае.
Куды вецер, туды і дым.
Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць.
Дышаль. Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла.
Д'ябал. Сівізна ў валасы, а д'ябал у рабро.
Чорт за чортам (за д'ябла) цягне.
Ежа. Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак).
Ежка. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка.
Ездзіць. Восень на рабым кані ездзіць.
Есці. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць.
Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць.
Было што піць і есці, але прынукі не было.
Еш, дурань, бо то з макам.
Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі.
Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны.
Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў-
тра — не ведаем.
Лішняга і свінні не ядуць (свіння не есць).
Не пі, не еш і з хаты не лезь.
Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш.
Свайго не меўшы, трэба легчы (кладзіся) спаць не еўшы.
Хлеб-соль еш, а праўду рэж.
Хто не працуе (не робіць), той не есць.
Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела).
Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці.
Чакай, цётка, Пятра — будзеш сыр есці.
Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі.
Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Як не ела душа часнаку, пахнуць не будзе.
Ехаць. Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень.
Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора.
Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся.
Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну.
Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе.
Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць).
276
Дадатковыя словы
дябал, дябла
10 👁