Скрыпучае дрэва жывучае.
Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць).
Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.
Дрэнна. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць.
Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць.
Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна
і на куце.
Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці.
Дрэнны. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей.
З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся.
Дуб. Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын.
Дуга. Вось вам хамут і дуга, і, а я вам болей не слуга.
Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу.
Дужацца. З дужым не дужайся, з багатым не судзіся.
Дужшы. Гл. дужы.
Дужы. З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.
З дужым не дужайся, з багатым не судзіся.
Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж.
Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж.
Хто дужшы, той прутам.
Думаць. Жывы пра жывое і думае.
Індык думаў, думаў (многа думаў) ды здох.
Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая).
Дурань. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць.
Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзесяць
(сем) разумных не адкажуць.
Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў.
Век жыві — век вучыся а дурнем памрэш.
Вырас пад неба, а дурань як трэба.
Вялік пень, ды дурань.
Дурню (дурному, дурням) закон не пісан.
Дурня і ў царкве б'юць.
Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца.
Еш, дурань, бо то з макам.
Жаніся, каб дурні не звяліся.
Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е.
Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е.
Кажух ляжыш», а дурань дрыжыш».
Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Мужык — дурань, як умее, так і пее.
На наш век дурняў хопіць.
Не дурань, хто маўчыць.
Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е.
П'яніца праспіцца, а дурань ніколі.
Работа дурняў (дурня, дурных) любіць.
Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны).
Чужы дурань — смех, свой дурань — сорам.
Дурачына. Смех без прычыны — прызнак (знак) дурачыны.
Дурносць. Маладосць — дурносць.
Дурны. Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць.
Дурная справа не хітрая.
Дурню (дурному, дурням) закон не пісан.
За дурной галавой нагам неспакой (небалазе).
275
Дадатковыя словы
бюць, пюць, пяніца, разабе
9 👁