Дома. Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было.
Будзьце як дома, але не забывайцеся, што ў гасцях.
Дома і вуглы памагаюць.
Дома і салома ядома.
Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае.
Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома.
У гасцях добра, а дома лепей (лепш).
Усюды добра, а дома лепей.
Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар.
Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе.
Доўга. Скрыплівае дрэва доўга скрыпіць.
Доўгі. У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць карот-
кая).
Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос.
Дохлы. Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе.
Дохнуць. Ад (з) работы коні дохнуць.
Дражніць. Не дражні ліха, пакуль ціха.
Драмаць. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў.
Драсён. Пайшоў (зарадзіў) драсён — не будзе (не жджы) красён.
Дробны. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць
(астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Дровы. Без падпалу дровы не гараць.
Далей у лес — болей дроў.
Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў.
Друг. Для мілага друга і завушнічка з вуха.
Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду ў вочы кажа.
Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу,
хто ты.
Стары друг лепш (лепей) за новых двух.
Другі. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе.
Аднаму густа, а другому пуста.
Адны пануюць, другія гаруюць.
Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць.
Другіх слухай, а сваім розумам жыві.
І сам не гам і другому не дам.
Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май.
Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся.
Пашлі дурнога, а за ім другога.
Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта.
Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (аста-
тнія паляцяць дробнымі птушачкамі).
Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому
(дахаты) едзь.
Прывычка — другая натура.
Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам.
Дружба. Дружба дружбай, а служба службай.
Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці.
Не ў службу, а ў дружбу.
Служба не дружба.
Дрыжаць. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыш».
Кажух ляжыш», а дурань дрыжыш».
Дрэва. На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць.
274
9 👁