Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Дно. Апускаліся, куме, на дно.
Не траць, куме, сілы, спускайся на дно.
Добра. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей).
Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна
і на куце.
Добра сабаку і муха.
Добра смяецца той, хто смяецца апошні.
Добра там, дзе нас няма.
Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць.
Лепш (лепей) дрэнна ехаць, чым добра ісці.
Там добра, дзе нас няма.
У гасцях добра, а дома лепей (лепш).
Усюды добра, а дома лепей.
Хто лепшага не мае, таму і гэта добра.
Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра).
Добры. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць.
Добрае далёка чуваць.
Добрае далёка чуваш», а дрэннае яшчэ далей.
Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы.
Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна
і на куце.
Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць.
Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду
(у такое надвор'е, у такі дзень).
Добры пачатак — палавіна справы.
Добры сусед раднейшы за роднага брата.
За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне.
З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся.
Калядкі — добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі
Любіў добрае, палюбі ж і злое.
Няма таго злога, каб не выйшла на добрае.
Свет не без добрых людзей.
Усе бабры дабры, адна выдра ліхая.
Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар).
Дождж. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць.
Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а
там, дзе жнуць.
З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае.
З вялікае хмары малы дождж.
Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж
ідзе.
Дожджык. Альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не.
Доктар. Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца.
Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар).
Доля. Бог сіротак любіць, але долі не дае.
Гасподзь не без міласці, а казак не без долі.
У каго сем — тым і доля ўсем, а ў каго адно — і тое не ладно.
Дом. Без гаспадара дом сірата.
Госць у дом, бог у дом.
У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць.
273
Дадатковыя словы
зеў, надворе, падеў
6 👁