Дзесяць. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзе-
сяць (сем) разумных не адкажуць.
Сарока з кола — дзесяць на кол.
Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе.
Дзетка. Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць.
Дзеткі падраслі, хатку растрэслі.
Малыя дзеткі — малыя бедкі падрастуць дзеткі — падрастуць і
бедкі.
Дзеўка. Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася.
Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе.
Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы.
Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.
Дзёгаць. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду.
Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць.
Дзённы. Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакукуе.
Дзівіцца. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Дзіця. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача.
Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — паўдзіцяці, трое дзяцей —
гэта дзіця.
Адно дзіця — няма дзяцей, двое дзяцей — што адно, а трое — сям'я.
Багатаму чорт дзяцей калыша.
Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзець
Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеці.
Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае).
Дзіця за руку бярэш — маці за сэрца.
Дзіця не плача, матка (маці) не дагадаецца.
Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла.
Малыя дзеці — малы клопат большыя дзеці — большы клопат.
Матка парве пазуху, хаваўшы дня дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, ха-
ваўшы ад маткі.
Пакуль дзіця не заплача, маці не дагадаецца.
У сямі нянек дзіця без вока (без носа).
Чым бы дзіця ні цешылася, абы (толькі б) не плакала.
Дзьмухаць. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш).
Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае.
Дзьмуць. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш.
Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш).
Дзядзька. У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька.
Дзяды. Не заўсягды, як на дзяды.
Дзяк. Дзяк не поп, бярэ і боб.
Дзяліць. Бог не роўна дзеліць.
Дзянёк. Цянькі адбіраюць дзянькі.
Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу.
Дзярмо. Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае.
Дзяўоці. Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе).
Кропля камень крышыць (дзяўбе).
Дзяцел. Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос.
Дзячок. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп
ды дзячок.
272
Дадатковыя словы
дзяўбці, сямя
7 👁