Карова на дварэ, дык і харч на стале.
Старога хвалі, ды з двара гані.
Дзве. Гл. два.
Дзе. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы?
Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка.
Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма.
Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл.
Дзе гной, там і лой.
Дзе госць, там і бог ёсць.
Дзе каша ды аладка, там і грамадка.
Дзе коратка (тонка); там ірвецца (і рвецца).
Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць.
Дзе ні кінь, дык клін.
Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае).
Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіш».
Дзе п'юць, там і льюць.
Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом.
Дзе фэст, там і я ест.
Дзе хадзіў, там няма.
Дзе цесна, там пацешна.
Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле.
Добра там, дзе нас няма.
Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а
там, дзе жнуць.
Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца.
Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то саломкі
падаслаў бы.
Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок.
Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі.
Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела.
Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш).
Там добра, дзе нас няма.
Дзежка. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка.
Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі.
Дзела. Дзела дзельніка (справа майстра) баіцца.
Канец — дзелу вянец.
Скончыў (кончыў) дзела — гуляй смела.
Дзельнік. Дзела дзельніка (справа майстра) баіцца.
Дзень. Вясенні (вясновы) дзень год корміць.
Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак).
Дзень з алеем, а тыдзень так галеем.
Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду
(у такое надвор'е, у такі дзень).
Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень.
Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы).
Летні дзень год корміць.
Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому
(дахаты) едзь.
У бога дзён многа.
Што дзень — бліжэй да смерці.
Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу.
Дзерці. Сухая лыжка рот дзярэ.
271
Дадатковыя словы
надворе, пюць
8 👁